Даслаць навіну
Знайсці
22.11.2020 / 22:20

Барсукоў: Парадак у Мінску будзе наведзены, на тое і існуе ўлада

Парадак у Мінску будзе наведзены, на тое і існуе ўлада. А нязгодным час супакоіцца. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «СТБ» заявіў памочнік Лукашэнкі — інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў.

Павялічыць

— Людзі пачынаюць разумець: а што далей? Да чаго мы прыйдзем? <…> Вы на вуліцу не выйдзеце наогул, будзеце баяцца, кароткімі перабежкамі бегаць. Што, вернецеся ў старыя часы, як у 1990-я было? — задаўся пытаннем памочнік Лукашэнкі, адзначыўшы, што з затрыманых сёння ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў сталіцы 68 чалавек раней ужо былі судзімыя.

На думку Барсукова, моладзі было б карысна пагаварыць пра жыццё ў Беларусі ў 90-я гады. Ён прапанаваў маладому пакаленню менш сядзець у інтэрнэце, а выйсці на вуліцу і ацаніць рэальнасць самастойна.

Таксама Барсукоў распавёў, што па розных каналах ад мінчан паступае шмат зваротаў з просьбай навесці парадак у горадзе і нагадаў, што на навядзенне парадку ў сталіцы Лукашэнка адвёў адзін тыдзень.

Барсукоў паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб не азмрочыць людзям свята, што надыходзіць — Новы год.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31