Нацбанк назваў сістэмна значныя банкі на 2021 год
Нацбанкам з мэтай абмежавання рызык банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, здольных паўплываць на ўстойлівасць функцыянавання банкаўскай сістэмы, вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на 2021 год.
Да групы сістэмнай значнасці I аднесены Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белгазпрамбанк, БПС-Сбербанк, Прыёрбанк, Банк БелВЭБ, Белінвестбанк.
Да групы сістэмнай значнасці II аднесены Альфа-Банк, Банк ВТБ, МТБанк, Банк Дабрабыт, Парытэтбанк, БНБ-Банк.
Аднясенне банкаў да ліку сістэмна значных зроблена на падставе агрэгіраванай ацэнкі іх сістэмнай значнасці па такіх паказчыках, як маштаб дзейнасці банка, яго ўзаемазвязанасць з банкамі-рэзідэнтамі, значнасць для эканомікі і ўзаемазвязанасць з нерэзідэнтамі, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацбанка.