Знайсці
17.11.2020 / 18:01

«Заўважаны сляды наўмыснага пашкоджання». Мэр Мінска пракаментаваў праблемы з вадой у «Новай Баравой»

Тэрміны ліквідацыі праблемы з водазабеспячэннем ў Новай Баравой назваць цяжка, арыентавацца трэба на вынікі лабараторных аналізаў якасці вады. Пра гэта паведаміў сёння мэр Мінска Уладзімір Кухараў, перадаюць Мінск-Навіны.

Мэр сталіцы адзначыў, што гэты мікрараён тэрытарыяльна адносіцца да Мінскай вобласці. Але праз УП «Мінскводаканал» гарадскія ўлады таксама адсочваюць сітуацыю ў аператыўным рэжыме.

«Былі бачныя сляды наўмыснага пашкоджання запорнай арматуры. Яна вельмі дарагая, імпартная, камплектуючыя знаходзяцца за мяжой. Эксплуатацыя гэтай апаратуры — звыш 30 гадоў, калі туды не ўмешвацца. Але ў выніку ўмяшання былі нанесеныя сур'ёзныя пашкоджанні. І цяпер прыходзіцца экстранна праводзіць мерапрыемствы, у тым ліку не чакаючы, калі прыбудуць запасныя часткі. Гэтая праца вельмі складаная», — распавёў Уладзімір Кухараў.

Ён адзначыў, што яшчэ неабходна правесці прамыванне сістэмы, старанна абследаваць ваду ў лабараторных умовах, каб пацвердзіць яе якасць, перш чым падаваць спажыўцам. «Водаканал будзе працаваць да поўнай ліквідацыі ўсіх наступстваў», — адзначыў ён. І дадаў, што тэрміны, якія спатрэбяцца для завяршэння ўсіх работ, назваць цяжка. «Мы будзем арыентавацца на аналізы», — сказаў мэр Мінска.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28