Знайсці
13.11.2020 / 11:46РусŁacБел

У Смаргоні на даху гімназіі замянілі чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы. Завялі справу па патрабаванні пракуратуры

Смаргонская міліцыя высветліла, што каля 23-й гадзіны 18 кастрычніка трое грамадзян М., Г. і В. з дапамогай рыштаванняў падняліся на дах гімназіі Смаргоні. Тут яны знялі з флагштока дзяржаўны сцяг і замянілі яго на бел-чырвона-белы. Знятае палотнішча мужчыны забралі з сабой, паведамляе Генеральная пракуратура.

Па выніках праверкі Смаргонскі РАУС вынес пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства.

Аднак пракуратура лічаць, што М., Г. і В. хацелі прадэманстраваць сваё зняважлівае стаўленне да сімволікі краіны. Тым самым яны здзейснілі здзек з дзяржаўнага сцяга (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Пасля вывучэння матэрыялаў праверкі пракуратура Смаргонскага раёна, адмяніўшы названую пастанову органа дазнання, пачала крымінальную справу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031