Журналіста Груздзіловіча абвінавацілі ва ўдзеле ў шэсці 25 кастрычніка
Алег Грузьдзіловіч, журналіст.
Журналіста судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту, якую ён асьвятляў, піша Свабода.
Справа вядзецца паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу. У ёй сьцьвярджаецца, што Алег Грузьдзіловіч удзельнічаў у мітынгу на вуліцы Сурганава ў Менску і быў ідэнтыфікаваны па матэрыялах апэратыўнай фотаздымкі.
Алег Грузьдзіловіч сьцьвярджае, што працаваў там як журналіст па заданьні газэты «Народная воля», меў на сабе камізэльку з надпісам «Прэса» і журналісцкае пасьведчаньне.
Чакаецца, што адміністратыўны працэс над журналістам адбудзецца 12 лістапада ў судзе Фрунзэнскага раёну Менска. Судзьдзя Марына Ярохіна.
Алег Грузьдзіловіч знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна з 10 лістапада.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Чаму 9 мая трэба мяняць на 8-га
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера