Знайсці
08.11.2020 / 12:17

7 лістапада ў Беларусі было затрымана не менш за 116 чалавек

7 лістапада ў Беларусі было затрымана не менш за 116 чалавек. Столькі імён затрыманых сабралі праваабаронцы «Вясны» і тэлеграм-канал @Spiski_Okrestina.

Большасць затрыманых склалі медыкі — у Мінску іх затрымалі 60.

Акрамя таго, на праспекце Незалежнасці ў Мінску затрымалі не менш за 34 жанчыны, якія гулялі з кветкамі або кляновым лісцем.

Сярод затрыманых у суботу — журналістка «Нашай Нівы» Кацярына Карпіцкая, якая асвятляла сітуацыю ў цэнтры сталіцы.

А ўвечары ў Мінску адбылося чарговае паляванне на музыкаў, што выступаюць у мінскіх мікрараёнах. Былі затрыманыя вядомы саксафаніст Павел Аракелян і культавы беларускі музыка з афрыканскімі каранямі Андрусь Такінданг.

7 лістапада ў Брэсце затрыманы Пятро Папчанка. Паспеў даслаць смс «Мяне забралі», цяпер тэлефон недасяжны. Абставіны затрымання пакуль невядомыя.

Увечары ў Камянцы (Брэсцкая вобласць) затрымалі трох чалавек: Аксану Старун, Дзяніса Цалыха, Юлію Меліхаву. 

У Магілёве затрыманы Пухаў Артур.

Такім чынам, усяго па стане на вечар 7 лістапада ў Беларусі за час пратэстаў адбылося, як мінімум, 16 829 затрыманняў (лічба няпоўная). Гэта самыя маштабныя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31