Знайсці
05.11.2020 / 17:43

У інтэрнэце збіраюць грошы на выданне казкі Астрыд Ліндгрэн «Роня, дачка разбойніка» па-беларуску

Да 14 лістапада, дня народзінаў знакамітай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн, рыхтуецца выданне беларускага перакладу яе чароўнай аповесці «Роня, дачка разбойніка». Сродкі на выданне збіраюцца праз краўдфандынг.

Павялічыць

Гэты твор — пра сталенне, стасункі з бацькамі ў час, калі дзіця пачынае шукаць самастойны шлях у жыцці, пра варажнечу і прымірэнне, любоў і каханне, вернасць, адвагу, пра тое, як лёгка ўсё разбурыць праз дробязі, і пра каштоўнасць жыцця. Але адначасова і пра вясёлыя прыгоды, бо галоўныя героі ўсё яшчэ дзеці. Яны прыручаюць дзікіх коней, уцякаюць ад лютых вятрунняў і жывуць у пячоры пасярод дзікага лесу. Таму для маленькіх чытачоў гэта чароўная казка, для старэйшых — нагода задумацца пра сапраўды каштоўныя ў жыцці рэчы, а для бацькоў — выдатная магчымасць і паразмаўляць з дзецьмі на складаныя тэмы, і правесці некалькі вечароў у казачным свеце.

Кніга цалкам гатовая да друку, але для таго, каб яна выйшла, патрэбная ваша дапамога. На адмысловай старонцы краўдфандынгу вы можаце замовіць асобнік па самай выгаднай цане і прачытаць водгукі на кнігу ды вытрымкі з яе. Збор грошаў сканчаецца ўжо ў пятніцу, застаўся толькі адзін дзень!

Павялічыць

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31