Падлік вынікаў у ЗША, відаць, зацягнецца
Падлік вынікаў выбараў прэзідэнта ЗША зацягнецца, хутчэй за ўсё, на некалькі дзён. Пра гэта паведамляе Reuters.
Вядома, што ўлады Вісконсіна заявілі, што не абвесцяць вынікі сёння ўвечары. У Мічыгане дзяржсакратар штата папярэдзіў аб неабходнасці яшчэ сутак для падліку галасоў.
Аналагічная сітуацыя ў Пенсільваніі, дзе галасы могуць лічыць некалькі дзён, што можа зацягнуць працэс аб'явы пераможцы на некалькі дзён.
Зараз, паводле звестак Fox News, кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн апярэджвае дзейнага кіраўніка дзяржавы Дональда Трампа ў колькасці выбаршчыкаў, якія павінны падтрымаць іх — 237 супраць 210.
Аднак Трамп апярэджвае Байдэна ў шэрагу так званых «штатах, што вагаюцца». Прэзідэнт краіны амаль напэўна пераможа ў штатах Тэхас, Агаё, і магчыма, Пенсільванія.