Рыгор Барадулін. Спартанцы збіраліся на вайну
Спартанцы збiралiся на вайну —
Вастрылi мечы,
Прымервалi латы.
З уciмi стаў у шарэнгу адну
Спартанец нягеглы,
Падслепаваты.
— Куды ты, нашто ты
Такi на вайне? —
Спытаўся нехта.
Нябога прызнаўся:
— Як iншай карысцi няма —
Аб мяне
Варожы затупiцца меч
Прынамсі…
I ў днi,
Калi душы падпальвае змрок,
Калi цяжарнее
Жахам калоссе,
Прымаюць смерць
I паэт, i прарок,
Каб меней
У ворага куль засталося!
0
0
0
0
0
0
Стартуе продаж новай кнігі для дзяцей ад Андрэя Скурко
 4
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Абсалютна шакуючы выпадак». Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў намер польскага суддзі прасіць палітычны прытулак у Беларусі
 4
Мядзведзеў паабяцаў ядзерны ўдар па еўрапейскіх сталіцах у выпадку адпраўкі войскаў ва Украіну
 15
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера