Знайсці
22.09.2020 / 10:283РусŁacБел

Студэнтамі аднаго з факультэтаў БДУ сталі трайняты

bsu.by

У ВНУ кажуць, што гэта ўнікальны выпадак для ўніверсітэта.

Як паведамляе прэс-служба БДУ, на першы курс факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі паступілі члены адной сям’і — трайняты Алена, Віталь і Аляксей Гімбіцкія.

Яны з залатымі медалямі скончылі Глыбоцкую раённую гімназію і разам паехалі ў сталіцу. Паступілі на «бюджэт», прычым яны ўсе набралі больш за 380 балаў па ЦТ. Па матэматыцы ў Віталя 100 балаў, а ў Аляксея і Алены па 98 балаў.

У выніку выбралі спецыяльнасць «інфарматыка», навучаюцца ў адной групе, жывуць у інтэрнаце.

Гімбіцкія кажуць, што ў будучыні плануюць звязаць сваё жыццё з IT-тэхналогіямі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031