Знайсці
15.08.2020 / 18:466РусŁacБел

Качанава прыязджала на БТ весці перамовы з работнікамі, на Макаёнка яе чакалі сотні дэманстрантаў, але яна так і не выйшла ФОТА

Як перадаюць карэспандэнты «Нашай Нівы», Наталля Качанава прыехала на Беларускае тэлебачанне для перамоваў з работнікамі. Унутры будынка на Макаёнка, 9 — Наталля Качанава, Наталля і Іван Эйсманты, якія тэрмінова прыехалі на БТ, дзе працаўнікі рыхтавалі забастоўку: яны адмаўляюцца паказваць няпраўду ў эфіры. 

Калі супрацоўнікі тэлебачання паведамілі пра гэта ў Тэлеграме, туды пачалі з'язджацца людзі з суседніх кварталаў. Цяпер пад сценамі БТ каля 700 дэманстрантаў скандзіруюць «Трыбунал!». На прыступкі паклалі дыванок са словам «сумленне». Падтрымаць мірных удзелькаў акцыі прыехала Марыя Калеснікава са штаба Віктара Бабарыкі. 

Дэманстранты каля будынка БТ вітаюць авацыямі тых супрацоўнікаў, якія выходзяць з будынка з белымі стужкамі і знакам «Перамога». Нагадаем, што ў будынку Качанава і Эйсманты, а іх чакаюць тысячы дэманстрантаў, перадаюць карэспандэнты «НН». 

З будынка з воклічам «Жыве Беларусь!» выйшаў аператар Андрэй Ярашэеў, падзяліўся сваімі ўражаннямі: «Сустрэча бессэнсоўная. Качанава абараняла амапаўцаў».

Да дэманстрантаў каля БТ далучылася Ганна Бонд. Яна кажа, на БТ ужо большасць — за праўду. «У нас у сям'і таксама затрымалі пляменніка, мы трое сутак не ведалі, дзе ён», — эмацыйна расказвае яна пра «чорныя дні», як яна выказалася пра 9—11 жніўня.

Праз нейкі час у будынак увайшло некалькі амапаўцаў. Наталля Качанава так і не з'явілася перад грамадзянамі. 

Фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031