Знайсці
14.08.2020 / 16:554РусŁacБел

«Я жывы, нічога не бачу, вязуць на аперацыю». Жонка 5 дзён шукала мужа пасля выбараў

29-гадовы мінчук Ігар Дзідуэль разам з 1,5-гадовым сынам і жонкай жыве ў Каменнай Горцы. 9 жніўня ён пайшоў галасаваць па месцы прапіскі. Пасля гэтага яго ніхто не бачыў і не чуў.

«З гэтага часу кожны дзень яго шукаем па бальніцах і РАУСах, — расказвае «Нашай Ніве» Уладзь Рымша, сусед Ігара. — Спрабавалі падаць заяву ў міліцыю, але цяпер гэта немагчыма: там усё перакрыта кратамі. Шукалі і на Акрэсціна — гадзінамі стаялі, пыталіся, можа, хто яго бачыў. Ніхто нічога не ведае, спісы там не вывешваюць.

І ў Жодзіна ездзілі. Там таксама пра яго нічога не было, але добра, што там хоць валанцёры працуюць і спісы складаюць. Пасля пяці дзён шукання ўчора ўпершыню валанцёры ў Жодзіне выклалі спісы, дзе было ягонае прозвішча. Сёння Ігара каля 14 гадзін выпусцілі, ён патэлефанаваў жонцы. Ледзь гаварыў: «Крысціна, я жывы, нічога не бачу, вязуць на аперацыю». Я не ведаю дакладна, што з ім, але думаю, што ў яго могуць быць унутраныя гематомы ў галаве. Пасля званка Крысціна імгненнем, уся збялелая, паляцела да яго ў бальніцу, міма мяне пранеслася, нічога не кажучы. Зараз па тэлефоне яна недаступная, відаць, чакае канца аперацыі.

Ігар — чалавек на дзіва сумленны. Нячаста бывае, што ты размаўляеш з чалавекам і ён адразу разумее тое, што ты кажаш. Працаваў менеджарам у краме. Аднойчы мне сказаў пра сваю працу: «Я зрабіў тое, што да мяне рабілі толькі пяцёра чаравек». Гэта вельмі разумны і адукаваны хлопец, які мае шырокую эрудыцыю, крытычна мысліць і прагне ведаў. Эліта Беларусі».

Рэдакцыя будзе сачыць за станам здароўя вязня.

Ксенія Вядзмедзь

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930