Знайсці
12.08.2020 / 22:2511РусŁacБел

Парашэнка заклікаў Лукашэнку пайсці на датэрміновыя прэзідэнцкія выбары

pravda.com.ua

Экс-прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка звярнуўся да ўладаў Беларусі. Ён заявіў, што беларуская ўлада павінна знайсці адказ на патрабаванні беларускага грамадства, якое імкнецца і гатова да дэмакратычных перамен у жыцці дзяржавы, а таксама пайсці на датэрміновыя прэзідэнцкія выбары з прыцягненнем міжнародных назіральнікаў, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

Ён заклікаў цяперашнюю ўладу Украіны прызначыць спецыяльнага прадстаўніка краіны па Беларусі, які будзе садзейнічаць урэгуляванню сітуацыі. а таксама арганізаваць кантакты прадстаўнікоў ЕС з МЗС Беларусі для вырашэння праблемных пытанняў.

Пры гэтым палітык заклікаў міжнародную супольнасць назіраць за дзеяннямі РФ, якая «толькі чакае зручнага моманту для таго, каб пакончыць з беларускай дзяржаўнасцю і незалежнасцю».

— Беларусы — традыцыйныя сябры і партнёры ўкраінскага народа, шчырыя, прыязныя і прыстойныя браты па крыві і духу. Дэмакратычная, стабільная, квітнеючая і незалежная Беларусь з'яўляецца адным з ключавых фактараў бяспекі і дабрабыту Украіны. Таму я не магу моўчкі назіраць за тым, як Беларусь спаўзае ў бездань хаосу і палітычнай нявызначанасці, — заявіў Парашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930