Гарачая лінія праваабаронцаў на выпадак затрыманняў
Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у spring96.org павялічваецца. Таму «Вясна» адкрывае новыя тэлефоны гарачай лініі.
Калі вас альбо вашага блізкага затрымалі, звяртайцеся у ПЦ «Вясна» па наступных кантактах:
Тэрміновы прыем інфармацыі і тэрміновае кансультаванне па затрыманнях:
- Тэлеграм @ViasnaSOS +375 29 543 38 66
- Вайбер па нумары +375 29 543 38 66
- Мабільны тэлефон гарачай лініі Вясна SOS: +375 29 543 38 66
- «Гарадскія» нумары: +375 17 377 55 40, +375 17 394 63 11
Нетэрміновыя звароты:
- Грамадская прыёмная: +375 29 841 39 81 (WhatsApp, Signal, Тэлеграм @Viasna).
Калі вас затрымалі альбо вы сталі сведкам затрымання, калі ласка, тэрмінова звярніцеся на гарачую лінію Вясна SOS і паведаміце:
- імя і прозвішча затрыманага,
- калі і дзе адбылося затрыманне,
- ці ўжываўся гвалт, дзе знаходзіцца (хаця б меркавана) затрыманы,
- ці адносіцца ён да ўразлівых группаў (інваліднасць, цяжарнасць, іншаземец, мае малых дзецей ці старых бацькоў і г. д.) альбо з’яўляецца журналістам.
Вам падкажуць:
- дзе можна шукаць затрыманых,
- дзе можна бачыць спісы затрыманых,
- чаго чакаць у найбліжэйшы час і якім чынам можна дапамагчы затрыманым, у выпадку арышту — чаго чакаць ад магчымага суда, як да яго падрыхтавацца.
Калі вас затрымалі ў рэгіёнах краіны, то звяртайцеся па кантактах, прадстаўленых па адпаведным горадзе.
У хуткім часе ПЦ «Вясна» запусціць «бота» для збора інфармацыі і дапамогі затрыманым.
0
0
0
0
0
0
Якія газеты Эйсмант дае чытаць Лукашэнку
 10
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Заўтра Радаўніца — дзень, калі жывыя наведваюць мёртвых
 4
Якія газеты Эйсмант дае чытаць Лукашэнку
 10
«Не веру, што нарэшце стаў беларусам». Кеніец атрымаў грамадзянства і хоча, каб дзеці служылі ў войску
 9
Вучэнні па выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі. Якая ў іх роля Беларусі і ці будуць задзейнічаны сапраўдныя боегалоўкі
 7
Экс-баец Палка Каліноўскага Сяргей Бяспалаў штогод прадказвае вынікі Еўрабачання — агулам зарабіў $2000-3000
 13
Абвал пад'езда ў Белгарадзе забраў жыцці 12 чалавек
 3
Мова кашалотаў па складанасці амаль як чалавечая
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера