Знайсці
05.08.2020 / 11:07РусŁacБел

Памёр 29-гадовы Аляксей Сасноўскі, які пацярпеў ад аварыі на заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску

Фота Радыё Свабода

4 жніўня стала вядома, што ў апёкавым цэнтры ў Мінску памёр 29-гадовы Аляксей Сасноўскі. Ён 30 ліпеня пацярпеў ад аварыі на заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску, паведамляе Радыё Свабода.

У выніку аварыі 30 ліпеня на заводзе пацярпелі двое — зваршчык Аляксей Сасноўскі і слесар Аляксандр Арэх. Яны атрымалі апёкі. На верталёце МНС абодвух даставілі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр у Мінску.

«Была нейкая паломка, мой брат — ён зваршчык, і ягоны калега — слесар працавалі там. Зрабілі што трэба, і аператар пачаў запуск. Яны засталіся назіраць — каб усё было ў парадку. Не ведаю, што там адбылося, але набраўся шчолачны газ, і ён выбухнуў. Брат і слесар атрымалі апёкі. Мой брат вельмі моцна пацярпеў», — расказваў раней Свабодзе брат Аляксея Андрэй.

Афіцыйна паведамлялася, што прарвала трубаправод, а рабочых, якія знаходзіліся побач, абліло тэхналагічнай вадкасцю з тэмпературай +80 градусаў. У Аляксея Сасноўскага было 90% апёкаў цела, у Аляксандра Арэха — да 40%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031