Знайсці
30.07.2020 / 19:192РусŁacБел

Кіраўнік камітэта Дзярждумы: Важна пераканацца, што затрыманні ў Беларусі не з'яўляюцца правакацыяй

Сітуацыя з затрыманнем у Беларусі грамадзян Расеі патрабуе ўзважанага падыходу; варта пераканацца, што тое, што здарылася не з'яўляецца правакацыяй. Такое меркаванне ў гутарцы з ТАСС у чацвер выказаў старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Леанід Слуцкі.

«Ва ўсёй гэтай гісторыі трэба разбірацца. Расейцаў абвінавачваюць у намеры дэстабілізаваць абстаноўку ў брацкай Беларусі. Не раз ужо было заяўлена: Расія ніяк і ніякім чынам не ўмешваецца ў электаральныя працэсы на тэрыторыі замежных дзяржаў, тым больш калі гаворка ідзе пра нашых саюзнікаў. Гэта проста немагчыма», - сказаў Слуцкі.

«Таму тут трэба ўсё вельмі старанна ўзважыць, зразумець, як гаворыцца, адкуль дзьме вецер і ці не правакацыя гэта. Чакаем тлумачэнняў», - дадаў кіраўнік камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930