Знайсці
29.07.2020 / 08:11РусŁacБел

Трамп дапусціў, што ЗША будуць пастаўляць вакцыну ад каранавіруса іншым краінам

Улады Злучаных Штатаў дапускаюць, што будуць забяспечваць сваёй вакцынай ад каранавіруса іншыя краіны. Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у аўторак на прэс-канферэнцыі ў Белым доме, піша tass.ru.

«Калі ў нас будзе гэтая вакцына, яна будзе пашырацца <…>. Гэта будзе вельмі хуткі працэс па ўсёй краіне. Магчыма, мы будзем забяспечваць вялікай колькасцю вакцыны іншыя часткі свету, як робім гэта з апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх», — сказаў кіраўнік вашынгтонскай адміністрацыі.

Па словах Трампа, у ЗША было значна павялічана вытворчасць матэрыялаў, неабходных для вакцыны. «Мы на шляху да таго, каб хутка вырабіць 100 млн доз, калі вакцына будзе ўхваленая, што можа адбыцца вельмі хутка. А неўзабаве пасля гэтага — 500 млн доз», — дадаў амерыканскі лідар.

Амерыканская кампанія Pfizer прыняла рашэнне сумясціць другую і трэцюю фазы клінічных выпрабаванняў вакцыны ад каранавіруса, распавёў Дональд Трамп.

«Такога ніколі не было, гэта самая хуткая [распрацоўка вакцыны]», — адзначыў ён.

Трамп неаднаразова заяўляў, што амерыканская вакцына ад каранавіруса будзе гатовая да канца 2020 года. Ён стварыў дзяржпраграму, якая дапамагае фармакалагічным прадпрыемствам з мэтай паскарэння распрацоўкі прэпаратаў. У яе рамках вырабляецца вялікі аб'ём доз патэнцыйных вакцын. 

Чакаецца, што гэты прэпарат будуць бясплатна распаўсюджваць сярод амерыканцаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930