Знайсці
05.06.2020 / 12:536РусŁacБел

Карлюкевіч, Анфімаў, Ермаловіч: хто з чыноўнікаў застаўся без працы

Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня зладзіў кадравы ператрус, памяняўшы перад выбарамі вялікую частку ўрада. Хто ж застаўся без працы ў выніку гэтых зменаў?

Сяргей Румас (прэм’ер-міністр)

Фота Надзеі Бужан

Кіраўніком урада Румас папрацаваў менш за два гады. Лукашэнка сказаў, што вялікіх прэтэнзій да працы Румаса не мае, але, маўляў, той хоча заняцца бізнэсам. Паглядзім, дзе выплыве фінансіст.

Чытайце: Сем фактаў пра Сяргея Румаса

***

Леанід Анфімаў (старшыня КДК)

Фота БелТА

Адзін з найбольш пазнавальных твараў сённяшняй сістэмы. Анфімаў даўно пенсіянер. Узначальваў адно з найбольш грозных ведамстваў. Лукашэнка вельмі часта клікаў Анфімава да сябе на прыёмы. Кажуць, што яны калісьці нават разам ездзілі на рыбу.

Чытайце: Пяць фактаў пра Леаніда Анфімава

***

Уладзімір Дворнік (віцэ-прэм’ер)

Ва ўрадзе адказваў за блок, звязаны з сельскай гаспадаркай. На пасадзе прабыў усяго крыху больш за год. Да гэтага доўгі час быў старшынёй Гомельскага аблвыканкама. Сельская гаспадарка — тая сфера, дзе чыноўнікаў мяняюць найчасцей.

Чытайце: Пяць фактаў пра Уладзіміра Дворніка

***

Аляксандр Карлюкевіч (міністр інфармацыі)

Фота Надзеі Бужан

На пасадзе прабыў 2,5 года. Быў далёка не самым благім міністрам гэтага ведамства. Карлюкевіч адкрыта ніколі не шэльмаваў незалежныя СМІ. І спрабаваў, як мог, трымаць нейкі баланс. Цяпер, кажуць, ён можа ўзначаліць праўладны Саюз пісьменнікаў замест пенсіянера Мікалая Чаргінца.

Чытайце: Пяць фактаў пра Аляксандра Карлюкевіча

***

Максім Ермаловіч (міністр фінансаў)

Меў рэпутацыю рыначніка, ці «паўрыначніка», як ён сам сябе іранічна называў. Папрацаваў каля паўтара года. Калегі рэкамендуюць Ермаловіча як добрага спецыяліста і працаголіка.

Чытайце: Сем фактаў пра Максіма Ермаловіча

***

Дзмітрый Мікулёнак (міністр архітэктуры)

Фота pressball.by

Прыйшоў ва ўрад адначасова з Сяргеем Румасам. Раней працаваў ва ўпраўленні будаўніцтва Мінгарвыканкама. Нічым не запомніўся.

Чытайце: Што вядома пра Дзмітрыя Мікулёнка

***

Павел Уцюпін (міністр прамысловасці)

Ураджэнец Далёкага Усходу, але гадаваўся ў Барысаве. Папрацаваў на «Белшыне» і «Фрэбары». А потым ужо будаваў кар’еру ўнутры Міністэрства. Таксама нічым не запомніўся.

Чытайце: Пяць фактаў пра Паўла Уцюпіна

***

Аляксандр Церахаў (міністр ЖКГ)

Фота zviazda.by

У свой час быў самым маладым міністрам ва ўрадзе Лукашэнкі. Папрацаваў ён нямала, амаль шэсць гадоў.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930