Знайсці
03.06.2020 / 07:264РусŁacБел

Амерыканскія пратэсты перакінуліся на Парыж

Французская паліцыя ўжыла слезацечны газ супраць пратэстоўцаў у Парыжы. Удзельнікі зладзілі несанкцыянаваны мітынг на фоне смерці Джорджа Флойда ў ЗША, паведамляюць інфармагенцтвы.

Некалькі тысяч чалавек у французскай сталіцы парушылі забарону на масавыя мерапрыемствы, уведзеную з-за пандэміі.

Спачатку яны мірна пратэставалі, затым збудавалі барыкады і падпалілі іх. Агонь ахапіў некалькі машын. Для разгону пратэстоўцаў спецпадраздзяленні паліцыі ўжылі слезацечны газ.

Пратэсты ў Францыі і іншых краінах пачаліся пасля беспарадкаў у ЗША. Іх прычынай стала гібель афраамерыканца Джорджа Флойда ў Мінеапалісе 25 мая. Мужчыну, якога падазравалі ў фальсіфікацыі дакументаў, падчас затрымання паліцэйскі націснуў каленам на горла. Пазней Флойд памёр у бальніцы. Пасля гэтага па ўсіх ЗША пачаліся масавыя беспарадкі.

У 40 гарадах увялі каменданцкую гадзіну. Падчас сутыкненняў загінулі некалькі чалавек. Некалькі тысяч былі затрыманыя. Пратэстоўцы паляць машыны, рабуюць крамы і нападаюць на мінакоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031