Знайсці
28.05.2020 / 18:562РусŁacБел

У Чавускім раёне п'яны кіроўца спрабаваў схавацца ад ДАІ і збіў афіцэра ВІДЭА

Як паведамляе МУС, у Чавускі РАУС патэлефанаваў відавочца і паведаміў, што ён бачыць аўтамабіль Mazda, кіроўца якога можа быць п'яны.

Супрацоўнікі ДАІ арганізавалі пераслед аўтамабіля, кіроўца ігнараваў патрабаванні аб спыненні. Хуткасць падчас руху дасягала 160 км/гадзіну. Тым не менш, у нейкі момант парушальнік не змог абагнаць уседарожнік з прычэпам і быў вымушаны спыніцца.

Супрацоўнікі ДАІ спрабавалі затрымаць мужчыну і падбеглі да машыны. Адзін з інспектараў трапіў у салон з боку пасажыра. У гэты момант вадзіцель выкруціў руль і націснуў на педаль газу, збіўшы яго напарніка: супрацоўнік апынуўся на капоце, стукнуўся аб лабавое шкло, пасля чаго яго адкінула на абочыну.

На шчасце, абышлося без сур'ёзных траўмаў.

Кіроўца праехаў яшчэ некалькі дзясяткаў метраў, аднак у выніку барацьбы міліцыянер у салоне выцягнуў ключ з замка запальвання і машына спынілася.

За рулём знаходзіўся 36-гадовы жыхар Крычава. Мужчыну затрымалі. Экспертыза паказала, што ў яго крыві было 2,53 праміле алкаголю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930