Знайсці
27.05.2020 / 19:30РусŁacБел

На заводзе ў Мазырскім раёне ад удару токам загінуў рабочы

На асфальтабетонным заводзе ў Мазырскім раёне 52-гадовы электрагазазваршчык загінуў ад удару токам. Трагедыя адбылася 26 мая каля 11 гадзіны.

Рабочы падрыхтоўваў зварачны апарат для працы. Падчас падлучэння яго да сеткі мужчыну ўдарыла токам. Ён памёр на месцы, паведамляе СК.

На месцы здарэння працуюць следчыя, вывучаецца дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Папярэдняя прычына смерці — спыненне сэрца ў выніку паражэння электрычным токам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930