Знайсці
19.05.2020 / 07:297РусŁacБел

У ЗША паспяхова выпрабавалі на людзях вакцыну ад каранавіруса

Амерыканская біятэхналагічная кампанія Moderna дала справаздачу аб паспяховых клінічных выпрабаваннях вакцыны ад каранавіруса. Адпаведная заява апублікаваная ў панядзелак на сайце кампаніі.

Выпрабаванні вакцыны пачаліся 16 сакавіка ў даследчым цэнтры ў Сіэтле (штат Вашынгтон). Яны праводзіліся сумесна кампаніяй Moderna і спецыялістамі Нацыянальных інстытутаў аховы здароўя ЗША. У выпрабаваннях узялі ўдзел 45 чалавек.

Удзельнікі клінічных выпрабаванняў былі падзеленыя на некалькі груп і атрымлівалі розныя дозы вакцыны. У тых, хто атрымліваў найменшую дозу вакцыны, антыцелы выпрацаваліся прыкладна ў той жа колькасці, што і ў людзей, якія перахварэлі на COVID-19. Пры гэтым у тых, хто атрымліваў вялікую дозу, антыцелаў у арганізме да заканчэння выпрабаванняў было выяўлена нашмат больш, чым у пацыентаў з каранавірусам пасля лячэння.

Акрамя Moderna выпрабаванні вакцыны ў ЗША вядуць кампаніі Inovio Pharmaceuticals і Pfizer, якая супрацоўнічае з германскай кампаніяй Biontech, адзначае tass.ru. Буйны вытворца фармацэўтычных сродкаў Johnson & Johnson плануе пачаць выпрабаванні сваёй вакцыны ў верасні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031