Знайсці
12.05.2020 / 18:414РусŁacБел

Магілёвец забіў роднага брата на вачах у яго сына

38-гадовага магілёўца падазраюць у забойстве роднага брата, паведамляе Следчы камітэт.

Следства выявіла, што вечарам 10 мая браты выпівалі ў сябе дома, але паміж імі ўзнік канфлікт. У ходзе сваркі адзін брат ударыў іншага нажом у плячо. Бойка здарылася на вачах у 11-гадовага хлопчыка — сына пацярпелага. Дзіця ўцякло да бабулі ў суседнюю хату і расказала пра бойку. Жанчына выклікала хуткую дапамогу, але медыкі не паспелі — мужчына памёр ад страты крыві.

Міліцыянеры агледзелі месца здарэння, сабралі доказы і дапыталі падазраванага. Ён быў беспрацоўным, часта выпіваў і прыцягваўся да адказнасці за кіраванне машынай п'яным.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930