Знайсці
08.05.2020 / 15:4134РусŁacБел

Пуцін зноў нагаварыў пра падзеі, што папярэднічалі Другой сусветнай

kremlin.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю журналісту Андрэю Кандрашову зноў звярнуў увагу на падзеі, якія папярэднічалі Другой сусветнай вайне, піша lenta.ru.

Кіраўнік расійскай дзяржавы заклікаў Захад асудзіць так званую Мюнхенскую змову і падзел Чэхаславакіі, пра што ён казаў у снежні мінулага года. Пуцін нагадаў, што пагадненне, якое ў савецкай і расійскай гістарыяграфіі прынята называць Мюнхенскай змовай, заключылі з фюрарам Адольфам Гітлерам кіраўнікі Вялікабрытаніі, Францыі і Італіі. «Як бы там было прыемна цi непрыемна камусьці, але ў гэтым паўдзельнічала Польшча тагачасная.

Больш за тое: наўпрост уступілі ў змову з Гітлерам, прычым персанальна», — дадаў прэзідэнт.

На думку Пуціна, спробы перапісаць гісторыю робяцца для таго, каб «узбадзёрыць электарат».

У снежні Уладзімір Пуцін некалькі разоў закрануў тэму перадваеннай палітыкі шэрагу еўрапейскіх дзяржаў і, у прыватнасці, згадваў дзейнасць Юзэфа Ліпскага, які, будучы амбасадарам Польшчы ў Трэцім рэйху, пазітыўна выказаўся пра ідэю Адольфа Гітлера выслаць габрэяў са Старога свету ў Афрыку. У адным з выступаў прэзідэнт Расіі назваў Ліпскага сволаччу і антысеміцкай свіннёй. З-за заяваў кіраўніка дзяржавы расійскі пасол у Варшаве Сяргей Андрэеў быў выкліканы ў МЗС Польшчы, дзе, па словах дыпламата, адбылася жорсткая размова.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930