Даслаць навіну
Знайсці
24.04.2020 / 20:43 2

БСБ Банк бясплатна абслужыць кавярні, бары і рэстараны на час пандэміі

БСБ Банк першым у Беларусі распрацаваў антыкрызісны пакет для сферы грамадскага харчавання. Бясплатна абслугоўвацца ў найбліжэйшыя месяцы змогуць кафэ, бары і рэстараны ў Мінску і Віцебску.

Павялічыць

«У сярэднім на банкаўскае абслугоўванне бізнэс выдаткоўвае ад 15 да 50 рублёў у месяц. Мы вырашылі падтрымаць установы грамадскага харчавання, даючы ім бясплатнае абслугоўванне, — распавядаюць у БСБ Банку. — Бізнэс-пакет «МЫ разам!» могуць аформіць як дзейныя, так і новыя кліенты. Мы разлічваем, што нулявыя тарыфы дапамогуць бізнэсу перажыць гэты час і шчасліва вярнуцца да ранейшых абаротаў».

У бізнэс-пакеце адсутнічае абаненцкая плата, а плацяжы ў беларускіх рублях можна здзяйсняць без камісіі і абмежаванняў. У прыватнасці, банк дазваляе бясплатна адкрываць рублёвыя і валютныя рахункі. Тое ж самае тычыцца ўнясення наяўных, што асабліва актуальна для сферы грамадскага харчавання. Без камісіі можна засведчваць карткі ўзорамі подпісаў і адбіткам пячаткі пры адкрыцці рахунку.

Акрамя таго, адсутнічае плата за выкарыстанне мабільнага і інтэрнэт-банка, у тым ліку аддаленае правядзенне плацяжоў і абмен дакументамі. Таксама можна кругласутачна пераводзіць зарплату або асабісты даход. У пакет уваходзіць бясплатная праверка контрагентаў у інтэрнэт-банку. Апошні інтэграваны з 1С, таму здзяйсняць плацяжы можна проста з бухгалтарскай праграмы.

Падключыць бясплатны пакет можна ў БСБ Банку з 1 траўня да канца жніўня, а карыстацца — да канца верасня.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
Броўка / адказаць
24.04.2020 / 20:53
Шкада, у нас няма выручкі, каб здаваць; і крэдытаў у банку, каб нас уратаваць...
0
Кругом работающие пенсионеры / адказаць
26.04.2020 / 16:19
До 20. С ?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30