Купалаўскі пераносіць спектаклі да 25 красавіка
Фота Надзеі Бужан
Першапачаткова Купалаўскі тэатр пераносіў ці адмяняў спектаклі ў пачатку красавіка, зараз «у сувязі з рэкамендацыямі эпідэміялагічных службаў» паказы спектакляў, што планаваліся да 25 красавіка ўключна, таксама пераносяцца, паведамляецца на сайце тэатра.
«Мы ўдзячныя ўсім, хто падтрымлівае нас і не здае квіткі, хто далучаецца да нашых анлайн-праектаў і праводзіць вечары з «Купалаўскім дома», хто дасылае цёплыя словы і свае архіўныя фота з тэатра. Усім нашым гледачам кажам шчыры дзякуй за разуменне, гэта вельмі важна для нас! Усе квіткі на дадзеныя спектаклі будуць дзейнічаць да канца 2020 года», — адзначаецца ў паведамленні.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Блінкен у Кіеве схадзіў на абед у піцэрыю
 3
Якія кватэры і дамы мае сям'я Андрэйчанкі
 4
Як працуе ботаферма «Мінскай праўды»
 8
Буданаў малюе змрочную карціну сітуацыі на фронце
 40
Калі беларусаў чакаюць наступныя вялікія выходныя?
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера