Знайсці
07.04.2020 / 11:0924РусŁacБел

Лукашэнка: Эканоміка і жыццё людзей — пытанне нумар адзін

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб пастаўках нафты ў Беларусь, перадае БЕЛТА.

«Маючы адкрытую эканоміку, мы шмат у чым залежым ад тых працэсаў, якія развіваюцца ў свеце. Падзеі развіваюцца часам неадназначна. Таму мной запланаваны шэраг мерапрыемстваў па пытаннях, якія цяпер патрабуюць рэагавання ў найбольшай ступені і перш за ўсё ўплываюць на нашу эканоміку. Падкрэсліваю: гэта галоўнае. Эканоміка, а значыць, жыццё людзей, не толькі сёння, але і ў перспектыве — пытанне нумар адзін. Усё павінна быць падпарадкавана гэтым пытанні», — заявіў беларускі кіраўнік.

Таксама Лукашэнка даручыў стварыць сур'ёзны запас нафты і паліва на непрадбачаныя выпадкі.

«На непрадбачаныя выпадкі неабходна ствараць сур'ёзны запас сыравіны (як нафты, так і паліва), які дазволіць не парушаць працу галін і не перарываць тэхналагічныя працэсы», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Перад прадстаўнікамі ўрада і кіраўнікамі рэгіёнаў ён паставіў шэраг пытанняў, у тым ліку ў дачыненні да наяўнасці магутнасцяў для захоўвання нафты і запасаў нафтапрадуктаў і спосабаў, як іх можна нарасціць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930