Знайсці
06.04.2020 / 17:229РусŁacБел

Польшча чакае пік каранавіруса ў маі-чэрвені

Agencja Gazeta

Польшча ўсё яшчэ знаходзіцца ў пачатку эпідэміі каранавіруса, пік захворвання чакаецца ў маі і чэрвені. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі, перадае TVN24.

Паводле яго слоў, у Польшчы ў найбліжэйшыя дні павялічаць ахоп тэставання на каранавірус. За суткі будуць праводзіць 8000-9000 тэстаў на каранавірус. На гэты момант гэты паказчык складае 6000-7000.

Як паведамлялася раней, Польшча ўвяла абмежаванні на перамяшчэнні. З дому можна выходзіць у краму па прадукты, каб наведаць блізкіх сваякоў, у аптэку, да доктара ды выводзіць на шпацыр сабакаў. Таксама асобы, што маюць працу, якую немагчыма выконваць дыстанцыйна, будуць мець права выходзіць на вуліцу, каб дабрацца да месца працы і вярнуцца дамоў. Пад забарону перамяшчэнняў не падпадаюць валанцёры, што дапамагаюць у барацьбе з эпідэміяй.

Дзейнічае забарона выходзіць на вуліцу у групах, большых за дзве асобы (за выключэннем сем’яў). Штраф за парушэнне — да 5 тыс. злотых (каля 1,5 тыс. еўра).

Таксама ў транспарт трэба сядаць, калі занята не болей за палову пасадачных месцаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930