Мінздароўя: У Беларусі 700 выпадкаў каранавіруса, 13 смерцяў
Па стане на раніцу 6 красавіка ў Беларусі зафіксавана 700 выпадкаў каранавіруса, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
- на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 634 чалавекі.
- выздаравелі 53 чалавекі.
- зарэгістравана 13 выпадкаў смерці.
Учора Мінздароўя давала лічбу 562, пазаўчора — 440, тры дні назад — 351, чатыры дні назад — 300. Такім чынам, рост сёння склаў 25%. У папярэднія дні ён складаў 27,5%, 25% і 17%. адпаведна Гэта прыкладна адпавядае тэмпу распаўсюджвання інфекцыі на гэтым этапе эпідэміі ў іншых краінах.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Продажы новых аўто ў Беларусі выйшлі на даваенны ўзровень, але доля Geely скарачаецца. Чаму так?
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера