Трамп: ЗША ўвядуць мыты на імпартную нафту, калі ў АПЕК+ не дамовяцца
Злучаныя Штаты гатовыя ўвесці значныя мыты на імпартаваную нафту, калі сітуацыя на сусветным энергетычным рынку не нармалізуецца. Пра гэта заявіў у нядзелю на брыфінгу для журналістаў у Белым доме прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, піша tass.ru.
«Я скарыстаю мыты, калі прыйдзецца. Не думаю, што мне давядзецца, таму што Расія не атрымлівае карысці ад гэтай [сітуацыі]. І Саудаўская Аравія не атрымлівае ад гэтага карысці», — дадаў кіраўнік адміністрацыі ЗША.
«Мы цяпер незалежныя [ад паставак энергарэсурсаў з-за мяжы], у нас ёсць ўласная нафта. І калі б увялі мыты, то мы б, па сутнасці, казалі: «Мы не хочам [закупляць] замежную нафту, ніякую замежную нафту, мы проста будзем выкарыстоўваць сваю. І гэта дапамагло б выратаваць [амерыканскую нафтаздабываючую] індустрыю», — лічыць кіраўнік Белага дома.
Як сцвярджае Трамп, нават пры ўвядзенні ЗША мытаў на імпартную нафту «цана [на гэтую сыравіну] усё роўна была б вельмі нізкай».
Акрамя таго, Трамп нагадаў, што ЗША цяпер купляюць нафту для дзяржаўнага стратэгічнага рэзерву, карыстаючыся нізкімі цэнамі на яе, даюць сваім прыватным кампаніям магчымасць часова карыстацца гэтымі сховішчамі ў саляных пластах у штатах Тэхас і Луізіяна.
Паводле звестак агенцтва Reuters, на увядзенні мытаў на імпартную сырую нафту настойвалі падчас сустрэчы з Трампам кіраўнікі шэрагу найбуйнейшых амерыканскіх энергетычных кампаній.
Паводле інфармацыі ТАСС нарада АПЕК+ па стабілізацыі нафтавага рынку пройдзе 9 красавіка ў фармаце відэаканферэнцыі.