Знайсці
31.03.2020 / 21:5120РусŁacБел

Хворы на каранавірус акцёр памёр ад «неўдакладненай пнеўманіі»

Такі дыягназ засведчаны ў даведцы, якую сваякам памерлага Віктара Дашкевіча выдалі ў лякарні. У пасведчанні аб смерці ў адпаведнай графе — толькі шыфр з лацінскіх літар і лічбаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Віктар Мікалаевіч Дашкевіч, 75-гадовы акцёр Віцебскага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, заслужаны артыст Беларусі, памёр у лякарні ўначы з 30 на 31 сакавіка. У медычную ўстанову ён трапіў 21 сакавіка з дыягназамі «пнеўманія» і «хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх», падчас лекавання яму двойчы рабілі тэст на наяўнасць каранавіруса, і другі з тэстаў паказаў станоўчы вынік. Сваякі не выключаюць, што каранавірус ён «падхапіў» у агульнай палаце, куды шпіталізавалі ўсіх хворых з сімптомамі пнеўманіі. Пасля таго як Віктару Дашкевічу стала горш, яго перавялі ў рэанімацыйнае аддзяленне і падлучылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Але выратаваць яго не ўдалося.

Радыё Рацыя

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031