Знайсці
27.03.2020 / 16:441РусŁacБел

У Баранавічах жанчыны ў масках абакралі пенсіянерак

Жанчыны ў масках абакралі за два дні дзвюх пенсіянерак у Баранавічах, паведамляе МУС.

24 сакавіка да жыхаркі Баранавіч пастукаліся ў хату дзве жанчыны, на тварах якіх былі медыцынскія маскі. Яны прапанавалі пенсіянерцы запісацца на бясплатную вакцынацыю ад грыпу. Бабуля запрасіла іх на кухню, каб запоўніць дакументы. У працэсе афармлення заяўкі адна з жанчын непрыкметна выйшла з кухні. Пасля запаўнення дакументаў гаспадыня кватэры пабачыла, што зніклі грошы. Яна звярнулася ў міліцыю.

Яшчэ адзін падобны крадзеж грошай здарыўся днём раней — 23 сакавіка. 73-гадовая гараджанка ня далічылася буйной сумы грошай пасля таго, як адлучылася з хаты на некалькі гадзін. У ходзе праверкі высветлілася, што ключ ад уваходных дзвярэй гаспадыня дома хавала на незамкнёнай верандзе. Аператыўнікі высветлілі, што падчас адсутнасці пенсіянеркі з яе дома выйшлі жанчыны ў ахоўных масках.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930