Знайсці
26.03.2020 / 17:023РусŁacБел

Кейс Сацука: калі бізнэсовец дае грошы бізнэсоўцу, а дзяржава ні пры чым — гэта ўсё адно хабар?

Галоўнага рэдактара анлайн-выдання «Ежедневнік» Сяргея Сацука затрымалі па падазрэнні ў атрыманні хабару. Размова нібыта пра 5 тысяч даляраў, якія ён узяў за напісанне расследавання пра карупцыю ў Мінздароўя. Сацуку інкрымінуюць частку 2 артыкула 430 (атрыманне хабару паўторна, альбо шляхам вымагальніцтва, альбо групай асобаў па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры).

Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Незвычайная сітуацыя, калі перадачу грошай ад аднаго бізнэсоўца другому разглядаюць як хабар службовай асобе.

«НН» папрасіла юрыста патлумачыць, як такое магчыма.

Адвакат Антон Гашынскі кажа, што фармальна такое цалкам магчыма.

Каб бізнэсоўцу асудзіць за хабар як службовую асобу, павінны выконвацца дзве ўмовы — каб чалавек меў арганізацыйна-распарадчыя функцыі (груба кажучы, быў кіраўніком) і тое, што ён рабіў за дадатковую нелегальную аплату, уваходзіла ў яго абавязкі.

Але ў справе Сацука пакуль шмат няясных момантаў.

«Калі хабар быў, то пытанне: у сувязі з чым ён яго браў і што за гэта рабіў? Калі ён выконваў дзеянні, якія ўваходзяць у яго службовыя абавязкі (умоўна кажучы, атрымліваў грошы зверх дамовы за тое, што пісаў артыкулы), то гэта можа разглядацца як хабар службовай асобе. Калі б ён быў проста журналістам, была б іншая справа».

Антон Гашынскі ўзгадвае прэцэдэнты, калі прыватнікаў судзілі за атрыманне хабару. Напрыклад, калі дырэктар прадпрыемства па дрэваапрацоўцы даплачваў бізнэсоўцу, каб той своечасова адгружаў яму сыравіну. Гэта расцанілі як хабар.

Такое, як правіла, здараецца, калі справа трапляе на кантроль на высокім узроўні. Бо звычайна, калі ў гісторыі не замяшаны дзяржаўныя структуры, артыкул 430 не інкрымінуюць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930