Знайсці
25.03.2020 / 08:5411РусŁacБел

Эйсмант: Лукашэнка не карыстаецца маскай, толькі часта мые рукі

Кіраўніца прэс-службы Лукашэнкі на запыт «Свабоды» адказала, што пандэмія каранавіруса амаль не паўплывала на працоўны графік кіраўніка дзяржавы.

«Прэзыдэнт як вітаўся за руку, так і вітаецца, вы можаце і самі гэта назіраць — толькі ўключыце тэлевізар, — кажа Эйсмант. — Працоўны графік таксама будуецца паводле тых жа прынцыпаў, што і раней. Напрыклад, у пятніцу часьцей за ўсё ў працоўным раскладзе прэзыдэнта выязное мерапрыемства. На мінулым тыдні працавалі на прадпрыемстве «Адані», на гэтым таксама плянуецца выязное мерапрыемства».

Разам з тым пандэмія закранула графік замежных паездак. Ужо скасаваная паездка кіраўніка Беларусі ў Латвію. Паводле прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніка Беларусі карантын у Латвіі не спыняў, сустрэчу папрасілі перанесьці гаспадары.

Што да асабістых мераў перасьцярогі кіраўніка Беларусі і яго атачэньня, тут пераважаюць захады асабістай гігіены.

«Маскі і рэсьпіратары прэзыдэнт ня мераў, — паведаміла «Свабодзе» Натальля Эйсмант. — Спортам як займаўся, так і займаецца. Так, усе госьці Палацу Незалежнасьці ведаюць, што рукі трэба мыць. Мыюць і перад сустрэчай з прэзыдэнтам. Мы, вядома, таксама гэта робім — нашмат часьцей, чым раней. Мые рукі і прэзыдэнт».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930