Знайсці
25.03.2020 / 09:114РусŁacБел

Што з пагранічнікамі, якіх перакідалі на граніцу з Расіяй?

Фота: gpk.gov.by

«Наша Ніва» паведамляла, што пасля рашэння Расіі пра закрыццё мяжы з Беларуссю да адпраўкі на ўсходнюю і паўночную граніцы нашай краіны рыхтавалі сотні пагранічнікаў з іншых межаў РБ. 

Мы зрабілі такую выснову на паставе паведамленняў афіцэраў, якія расказвалі, што іх уносяць у спісы служачых, з якіх, меркавана, будуць складзеныя змены для арганізацыі пагранічнага кантролю на граніцы з Расіяй. 

Далей падзеі развіваліся так: некаторыя людзі, сапраўды, экстрана выехалі на ўсход і «начавалі ў сацыяльных аб'ектах», іншыя — рыхтаваліся ехаць. 

Але пару дзён таму стала вядома, што ўсё адмяняецца. 

Шараговаму складу прычыны адмены рашэння не патлумачылі. 

Выглядае, што пагранічны кантроль на граніцы з Расіяй пакуль арганізаваны ўсё ж не будзе.

«Наша Ніва» папрасіла афіцыйнага прадстаўніка ДПК Антона Бычкоўскага расказаць, чаму так атрымалася. 

«Пагранічнае ведамства ў гэтым дачыненні орган выканаўчы, будзе рашэнне адпаведнае — будзем яго выконваць, — сказаў Бычкоўскі. — Гэтае пытанне па-за кампетэнцыяй службы ДПК: каментаваць прыняцце ці не прыняцце пэўнага рашэння адказнымі асобамі.

Адзінае, што магу сказаць: варыянты былі самыя розныя, і нават кіраўнік дзяржавы з гэтай нагоды казаў, што павінен быць і план А, і Б, і Ц, і гэтак далей, на ўсе выпадкі, калі гэта можна спатрэбіцца.

Мы са свайго боку можам сказаць, што пагранічнае ведамства гатовае да любога развіцця падзей і любой каманды і будзе вырашаць задачы ў новай абстаноўцы». 

Пагранічны камітэт пры гэтым не гатовы пацвердзіць ці абвергнуць сцверджанне пра тое, што пэўныя пагранічнікі на мяжы з Расіяй прысутнічаюць. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930