Знайсці
22.03.2020 / 20:318РусŁacБел

На канфлікт са «шкарпэткамі» адрэагавалі чыноўнікі — прапанавалі правесці ў батутным цэнтры курсы беларускай мовы

Гэты канфлікт здарыўся ў канцы лютага. Адміністратарка батутнага цэнтра HeroPark Аксана Беждугова, якая прыехала з Расіі, не зразумела слова «шкарпэткі», а пасля нагаварыла брыдкасцяў пра беларускую мову. Пакупнік Сяргей Кедышка склаў на яе заяву ў міліцыю.

Сяргей Кедышка і Аксана Беждугова

Чытайце. Канфлікт у батутным цэнтры: адміністратарка не зразумела слова «шкарпэткі» і нагаварыла абы-што пра беларускую мову

У выніку адрэагавала адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска. З расіянкай правялі тлумачальную гутарку аб важнасці выкарыстання абедзвюх дзяржаўных моў у нашай краіне.

«Кіраўніцтву батутнага цэнтра ўказана на недапушчальнасць падобных сітуацый, таксама прапанавана правесці курсы вывучання беларускай мовы для супрацоўнікаў цэнтра»,

— піша ў адказе кіраўнік справамі раёна Аляксей Ванкевіч.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031