Знайсці
20.03.2020 / 17:252РусŁacБел

Візіт Макея ў Варшаву адмянілі, міністр правёў з кіраўніком польскага МЗС відэаперамовы

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў у фармаце відэаканферэнцыі перамовы з міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам і ўпаўнаважаным польскага ўрада па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пятром Наімскім, перадае БелТА.

Фота Надзеі Бужан

Як патлумачыў у пачатку відэаканферэнцыі Уладзімір Макей, у яго быў запланаваны візіт у Польшчу, але з-за развіцця сітуацыі з каранавірусам ён быў адменены. Міністры не сталі адкладваць перамовы і вырашылі правесці відэасустрэчу.

«На жаль, не атрымалася ажыццявіць мой афіцыйны візіт у Варшаву з 19 па 20 сакавіка. Але добра, што тэхналогіі так далёка ступілі, і мы можам праводзіць сустрэчу такім чынам», — сказаў Уладзімір Макей.

«Я трэніруюся на гэтых тэхналогіях», — пажартаваў у адказ яго польскі калега.

Кіраўнік беларускага МЗС пацвердзіў гатоўнасць наведаць з візітам Варшаву, калі з'явіцца такая магчымасць, падкрэсліўшы, што тэм для размовы больш чым дастаткова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031