Даслаць навіну
Знайсці
20.03.2020 / 13:09 15

Каранавірус у Беларусі: чаму звесткі пра колькасць інфікаваных публікуюцца нерэгулярна 

Павялічыць

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан.

У суседняй Літве пра колькасць носьбітаў каранавіруса паведамляюць штодзень, прычым не раз на дзень, а як толькі выяўляюць новых інфікаваных. Улады паведамляюць праз СМІ, у якім горадзе ці раёне яны жылі, але, канечне, не называюць іх імён. Затое ўлады публікуюць вычарпальныя маршруты носьбітаў інфекцыі ў перыяд, калі яны маглі быць заразныя. Гэта выглядае вось так:

Павялічыць

Літва не адна такая. Яны грунтуюцца на досведзе Паўднёвай Карэі і Сінгапура, якіх пандэмія зачапіла раней і якія такім спосабам здолелі мінімізаваць распаўсюджванне інфекцыі.

Калі ты быў у адным аўтобусе з хворым, ты абмяжоўваеш свае кантакты і сам ідзеш здаць тэст. На раннім этапе эпідэміі такая логіка працуе, дазваляе абмежаваць пашырэнне хваробы.

Акрамя таго, такі падыход стварае ў грамадзян давер да ўлады. 

У Беларусі звесткі пра колькасць носьбітаў інфекцыі публікуюцца нерэгулярна, то раз на дзень, то раз на два дні. Публікуюцца яны такім чынам, каб цяжка было не тое што зразумець, дзе жылі гэтыя людзі і дзе бывалі, а нават вылічыць агульную колькасць носьбітаў. 

Выглядае гэта вось так:

Павялічыць

Літоўскі падыход стварае давер грамадзян да ўлады. Людзі бачаць, што ўлада дзейнічае так, каб пацярпела мінімальная колькасць людзей. «Той выпадак, калі цалкам давяраеш уладaм», — кажа Людвіка Кардзіс, дырэктарка Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча.

Улады Беларусі выбралі іншы падыход.

«Я гэты каранавірус называю няйначай як псіхозам, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы можам больш пацярпець ад панікі, чым ад самога віруса», — лічыць прэзідэнт краіны.

Аднак недахоп інфармацыі, наадварот, стварае глебу для поўнага недаверу і панічных паводзін, як мы гэта не раз назіралі. Апошнія такія выпадкі былі падчас апошняй дэвальвацыі рубля.

Усяго ў свеце па стане на 19 сакавіка ад каранавіруса памерла больш за 10 020 чалавек, і лічба смерцяў з кожным днём расце — значыць, свет далёкі ад піку пандэміі. Многія краіны ўвялі строгі каранцін і закрылі межы для іншаземцаў, каб запаволіць распаўсюджванне інфекцыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Андрэй Дынько

2
Ліцьвін металіст / адказаць
20.03.2020 / 13:57
меркаванне, так, вы маеце рацыю, ён па сутнасьці і бюджэт прысабечыў, у краіне паралізавана ўсё не дзейнічае ніводная галіна ўлады, чыноўнікі выконваюць ролю папугаяў, вы ўяўляеце, што, каб паставіць помнік народнаму пісьменьніку ў якой-небудзь умоўнай Воршы трэба ісьці на паклон да "цара", каб ён паставіў свой подпіс, што не супраць, гэта гамон.. пра іншае ўвогуле маўчу. Усё вельмі і вельмі кепска...
2
Hecuepka / адказаць
20.03.2020 / 19:32
Графiк пакажыце. Што языком малоць?
0
Al_kon / адказаць
22.03.2020 / 09:39
Згодна з рэдакцыяй, хацелася б якога другога асвятлення, як было спачатку ў першым выпадку
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31