Знайсці
18.03.2020 / 17:01РусŁacБел

У Пружанах п'яны мужчына вырашыў праверыць спраўнасць газавага балончыка ў чарзе ў краме

У лютым у адзін з прадуктовых магазінаў райцэнтра зайшоў мужчына і ў чарзе распыліў газ з балончыка. Ужо праз некалькі гадзін ён паўтарыў гэта ў іншай краме, паведамляе УУС.

У абодвух выпадках хулігану ўдалося схавацца, аднак у выніку яго знайшлі міліцыянеры.

Пасля вывучэння запісаў з камер відэаназірання ўдалося высветліць асобу падазраванага. Ім аказаўся 30-гадовы рабочы мясцовага райспажыўтаварыства, раней неаднаразова судзімы, у тым ліку за хуліганства. Крыху пазней яго знайшлі і затрымалі.

Мужчына распавёў, што купіў газавы балончык для самаабароны. Аднак спраўнасць спецсродка, будучы п'яным, вырашыў праверыць на людзях. Эфект гараджаніну спадабаўся, і ён яшчэ раз распыліў газ у іншай краме.

Завялі крымінальную справу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930