Знайсці
15.03.2020 / 10:2811РусŁacБел

Фалафель: вы думаеце, што гэта складана — ані!

Гэтая страва гуртуе: яна даспадобы як вегетарыянцам, так і невегетарыянцам.

Нарадзілася яна на Блізкім Усходзе. Фалафель — гэта традыцыйная страва як у Ізраілі, так і ў арабскіх краінах.

Варыяцый яго — свет. Фалафель можа быць як шарыкамі, так і палачкамі, і бургерамі. Прыправамі кожны можа надаць яму свой смак.

Так, як дранікі могуць быць з варыяцыямі, але мусова з дранай бульбы, так фалафель гатуецца з молатага нуту — яго яшчэ называюць турэцкім гарохам, і ў крамах яго можна знайсці па цане звычайнага нашага гароху. Можаце называць яго «драным», бо яго мелюць у камбайне тым жа нажом, што і бульбу на дранікі.

Нут замочваем на ноч (мінімум на 12 гадзін). Гэта важна — ненамочаны нут, як і фасолю ці гарох, даводзіцца гатаваць нашмат даўжэй.

Перад тым, як нут змалоць, высушыце яго ручніком.

Высыпце нут у камбайн, дадайце цыбульку, часнок, кмен і кінзу. Перамяліце. Менавіта кінза ў спалучэнні з часнаком дае фалафелю характэрны смак, яе не шкадуйце.

Яйка ўзбіце трохі, высыпце ў яго перамолаты нут, дадайце солі, перцу, імберцу. Добра вымешайце.

Ляпіце з нуту малыя шарыкі. 

Тушыце яго ў добрым слоі алею — вось як пончыкі смажаць — прыкладна тры хвіліны з кожнага боку. Як вам падабаецца — або менш, або мацней, да карычневай скурачкі.

Фалафель. Інгрэдыенты

На 200—250 г нуту

пучок свежай кінзы (грамаў 30) ці добрую лыжку сушанай кінзы

адну малую цыбульку

два малыя ці адзін вялікі зубок часнаку

крыху кмену

адно яйка

крышачку молатага імберцу

чырвонага перцу і солі да смаку

цёртыя сухары (калі хочаце абкачаць)

Кухар дзядзька Антось; першае фота — Lesya Dolyuk, Shutterstock.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930