Знайсці
03.03.2020 / 15:05РусŁacБел

Чатыры класы віцебскіх школ перавялі на хатняе навучанне

Навучэнцы чатырох класаў (два 1-х, адзін 6-ы і адзін 8-ы) трох устаноў адукацыі Віцебска пераведзеныя на хатняе навучанне, паведаміў БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома.

Навучальны працэс арганізаваны дома. «Камусьці заданні адпраўляюцца па электроннай пошце, праз месенджары. Але каранцінных мерапрыемстваў у школах Віцебска не праводзіцца», — адзначыў Дзмітрый Хома.

Па яго словах, перавод навучэнцаў чатырох класаў на хатняе навучанне — гэта папераджальныя меры. Магчыма, школьнікі кантактавалі з носьбітам віруса. Пакуль гэта не пацвердзілася, ні ў каго з дзяцей каранавіруса няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930