Знайсці
27.02.2020 / 07:46РусŁacБел

У ЗША работнік піваварнай кампаніі забіў пяцярых калег і застрэліўся сам

Мужчына, які адкрыў у сераду стральбу ў адміністрацыйным будынку піваварнай кампаніі MolsonCoors ў амерыканскім горадзе Мілуокі (штат Вісконсін), забіў сябе. Пра гэта паведаміў шэф паліцыі Мілуокі Альфонса Маралес на прэс-канферэнцыі, трансляцыю якой вёў тэлеканал НБЦ, піша tass.ru.

«Паліцыянты выявілі падазраванага — 51-гадовага жыхара Мілуокі — памерлым, відавочна, ад агнястрэльнага ранення, нанесенага самому сабе. Мы знайшлі целы яшчэ пяцярых дарослых людзей. Усе яны працавалі на MolsonCoors», — адзначыў шэф паліцыі горада.

Мэр Том Бэрэт назваў тое, што здарылася, «грамадскай трагедыяй», але адмовіўся агучваць версіі матываў стралка. Віцэ-губернатар Вісконсіна Мандэла Барнс адзначыў бессэнсоўнасць таго, што адбылося. «Мне непрыемна пра гэта казаць, але гэта была адзінаццатая масавая стральба ў нашым штаце з 2004 года», — дадаў Барнс.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031