Знайсці
25.02.2020 / 09:387РусŁacБел

Памёр апошні маршал Савецкага Саюза Дзмітрый Язаў. Ён пражыў 95 гадоў

Фота з Вікіпедыі

Маршал Савецкага Саюза Дзмітрый Язаў памёр у Маскве ва ўзросце 95 гадоў пасля цяжкай і працяглай хваробы, паведамляе Мінабароны Расіі.

Дзмітрый Язаў нарадзіўся ў 1924 годзе пад Омскам і з 1942 года ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.

У 1962 г. падчас Карыбскага крызісу мотастралковы полк Язава перакінулі на Кубу. У 1987-1991 гадах Язаў кіраваў Мінабароны СССР. У 1990 годзе яму прысвоілі званне маршала. Быў членам ГКЧП.

У сакавіку 2019 года Язава прызналі вінаватым у ваенных злачынствах па справе аб падзеях 13 студзеня 1991 года ў Вільні. Яго завочна прысудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031