Даслаць навіну
Знайсці
29.02.2020 / 15:37 20

«Ток» з Сяргеем Чалым: пра нудызм, алкагалізм, нацыяналізм і «Эканоміку на пальцах» ВІДЭА

Сяргей Чалы скончыў фізічны факультэт БДУ, але з цягам часу стаў бадай самым папулярным эканамістам краіны.

Пазнавальнасць яму прынесла праграма «Эканоміка на пальцах» на партале Tut.by. Чалы, які лічыць гэты праект справай свайго жыцця, пасля васьмі гадоў працы быў вымушаны сысці са скандалам. «Гэты бяссувязны набор словаў было папросту немагчыма слухаць», — жорстка выказаўся пра «Эканоміку на пальцах» заснавальнік Tut.by Юрый Зісер.

Трэба прызнаць, што Чалы ўмее трапляць у неадназначныя гісторыі: варта згадаць хаця б п’яную бойку ў дварах за ўніверсамам «Цэнтральны».

А яшчэ раней было сяброўства ў русафільскім «Славянскім саборы», праца ў выбарчым штабе Лукашэнкі і пасля — у Адміністрацыі прэзідэнта. Пра ўсё гэта ў новым выпуску праекта відэагутарак «Ток».

0:35 — пра ўзрост,

3:29 — як Чалы стаў нудыстам,

5:57 — ці ёсць праблемы з алкаголем,

7:00 — пра «дачку»,

7:26 — навошта ўступіў у партыю Славянскі сабор «Белая Русь», якая выступала за аб’яднанне Беларусі, Расіі і Украіны,

10:32 — стаўленне да беларускага нацыяналізму,

12:15 — пра беларускую мову,

13:18 — чаму пайшоў у каманду Лукашэнкі на выбарах 1994 года,

18:20 — якім быў Лукашэнка ў 1994-м,

22:06 — ці адчувае віну за тое, што дапамагаў Лукашэнку,

29:05 — пра пяшчотныя жаночыя рукі, якія акружылі Лукашэнку,

31:39 — чым займаўся падчас працы ў Адміністрацыі прэзідэнта,

37:36 — як сышоў са службы ў прэзідэнта,

39:52 — за каго галасаваў на выбарах (і чаму за Міхалевіча ў 2010-м),

43:13 — пра Таццяну Караткевіч і «Гавары праўду»,

45:35 — колькі Беларусь можа пратрымацца ў стане застою,

47:39 — чым скончацца танцы з інтэграцыяй,

49:31 — ці бачыць сябе ў палітыцы,

50:28 — як перамагчы Лукашэнку на выбарах,

56:44 — чаму закрылася «Эканоміка на пальцах»,

1:03:54 — якія тры рэформы найбольш патрэбныя сёння Беларусі,

1:06:04 — што трымае ў Беларусі,

1:09:10 — Post Scriptum: чаму састрыг доўгі хвост, які насіў на працягу 16 год.

Глядзіце таксама:

«Ток» з Пятром Клюевым
«Ток» з Віктарам Бабарыкам
«Ток» з Тадэвушам Кандрусевічам
«Ток» з Ірынай Халіп

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Nina.nn.by

3
падарожны / адказаць
27.02.2020 / 00:33
saint13 , какой еще канал? я про этого чалого и узнаю только из нашей нивы...
0
Элтон Макс / адказаць
04.03.2020 / 13:43
Встречайте, диванный экономист - сергей чалый.
1
Libertarian / адказаць
05.03.2020 / 11:04
Таки вот, Улада ўзурпаваная хамамі, якія за гарматны стрэл не падпусьцяць прафесіяналаў да прыняцьця агульнаважных рашэньняў. Дзе яму было "эканамістам" працаваць? У калхозе Шлях Ільіча?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31