Знайсці
18.02.2020 / 14:07РусŁacБел

На борце Diamond Princess зафіксавалі 88 новых выпадкаў заражэння каранавірусам: ужо 542 хворых

Заражэнне новым каранавірусам выяўлена яшчэ ў 88 пасажыраў круізнага судна Diamond Princess, якое знаходзіцца на каранціне ў порце японскага горада Іякагама. Пра гэта ў аўторак абвясціла Міністэрства аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі, піша ТАСС.

Адзначаецца, што ў 65 з іх на дадзены момант не праяўляецца сімптомаў, такіх як высокая тэмпература ці кашаль. Такім чынам, агульная колькасць заражаных каранавірусам на Diamond Princess дасягнула 542 чалавек. Грамадзянства новых інфікаваных на гэты момант не ўдакладняецца.

Круізнае судна Diamond Princess выйшла з Іякагамы 20 студзеня і вярнулася туды 3 лютага. Сярод пасажыраў быў грамадзянін Кітая, у якога выяўлены новы каранавірус. Ён выйшаў 25 студзеня ў Ганконгу. Паводле рашэння ўлад Японіі, на лайнеры з 5 лютага быў аб'яўлены двухтыднёвы каранцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031