Даслаць навіну
Знайсці
16.02.2020 / 12:21 5

Лукашэнка пра перанос ЧЕ па біятлоне ў Беларусь: У фінансавым стаўленні акупляльна, але не гэта галоўна

Беларусь атрымае фінансавую выгаду ад правядзення чэмпіянату Еўропы па біятлоне, які сёлета ў спешным парадку перанеслі з Эстоніі праз адсутнасць снегу. Аднак не гэта галоўнае, заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сёння спарткомплекс «Раўбічы», перадае БЕЛТА.

«Яны [міжнародны саюз біятланістаў IBU] аплачваюць цалкам нашу падрыхтоўку [да правядзення спаборніцтваў]. Я ўжо не лічу, што прыедуць сюды тысячы чалавек, якія будуць харчавацца, жыць — і ў Мінску, і тут, як гэта было ў мінулыя гады. Таму ў фінансавым стаўленні гэта акупляецца практычна ўсе, і з вялікім прыбыткам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым беларускі кіраўнік падкрэсліў, што для яго галоўнае нават не фінансавы аспект. «Галоўнае — заява кіраўніка IBU, што за тое, што вы нас падтрымалі, выратавалі, уласна кажучы, мы падумаем аб тым, каб у найбліжэйшы час перадаць у «Раўбічы» этап Кубка свету — ужо вядучых, самых топавых спартсменаў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася БЕЛТА, чэмпіянат Еўропы па біятлоне — 2020 перанесены з Отэпя (Эстонія) у «Раўбічы».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Вадзім / адказаць
16.02.2020 / 17:44
У фінансавым стаўленні
Ого.
Маю негатыўнае стаўленне да фінансавага стаўлення :)
0
LitvinM / адказаць
16.02.2020 / 20:14
А мы хіба засыпаны сьнегам??????????
0
Пануры / адказаць
17.02.2020 / 09:52
На другiя еурапейскiя гульнi у Нiдзерландау не хапiла грошай, на чэмпiянат свету у Эстонii не хапае снегу. Здаецца яны безпардонна прыбядняюцца........
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30