Знайсці
15.02.2020 / 10:404РусŁacБел

У Пінску таксіст, які ехаў на чырвонае, насмерць збіў жанчыну

Дарожная аварыя здарылася 14 лютага каля 20:20, паведамляе ДАІ.

50-гадовы пінчук кіраваў аўтамабілем «Лада Ларгус». На рэгуляваным перакрыжаванні, рухаючыся на чырвоны сігнал, наехаў на 53-гадовую мясцовую жыхарку, якая пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал. У выніку ДТЗ жанчыну з траўмамі шпіталізавалі. Ноччу яна памерла.

Праводзіцца праверка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031