Знайсці
14.02.2020 / 22:331РусŁacБел

Англійскі топ-клуб адхілілі ад удзелу ў еўракубках на два гады

Манчэстэр Сіці адхілілі ад удзелу ў еўрапейскіх клубных турнірах на два сезоны, паведамляе афіцыйны сайт УЕФА.

Клуб дапусціў сур'ёзныя парушэнні правілаў ліцэнзавання і фінансавага фэйр-плэй, завышаючы спонсарскія даходы на сваіх рахунках у перыяд з 2012 па 2016 год.

За адпаведнае парушэнне клуб адхілілі ад удзелу ў еўракубках на два сезоны — 2020/2021 і 2021/2022. Таксама «гараджане» абавязаныя будуць выплаціць штраф у памеры 30 млн еўра.

Манчэстэр Сіці займае 2-е месца ў турнірнай табліцы бягучага розыгрышу чэмпіянату Англіі. Калі каманда завершыць сезон у зоне Лігі чэмпіёнаў, яе месца ў галоўным еўрапейскім клубным турніры дастанецца камандзе, якая фінішуе пятай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031