Знайсці
14.02.2020 / 11:29РусŁacБел

У нядзелю пацяплее, а ў панядзелак у Брэсце наогул да +12°С

Фота Юліі Міцкевіч

У суботу, 15 лютага, ноччу па поўдні краіны мокры снег і дождж, месцамі наліпанне мокрага снегу. Днём пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу 0…-6°С, днём +1…6°С, піша Tut.by

У Мінску — без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -1…-3°С, у ваколіцах горада -4…-6°С, максімальная днём +3…5°С.

У нядзелю стане яшчэ цяплей. Ноччу -3…+2°С, днём +2…+7°С, па паўднёвым захадзе да +9°С. Пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. На дарогах галалёдзіца. 

Ужо 17 лютага, у панядзелак, умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты ад шырокага цыклона «Дэніс», які будзе перамяшчацца ўздоўж берагоў Скандынавіі на поўнач Нарвегіі.

Пераважна па паўночнай палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У многіх раёнах нашай краіны моцны парывісты паўднёва-заходні вецер. Ноччу 0…+6°С, максімальная днём ад +5°С па паўночным усходзе да +12°С па паўднёвым захадзе краіны.

У сярэдзіне тыдня захаваецца не па-зімоваму цёплае надвор'е.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930