Знайсці
08.02.2020 / 11:221РусŁacБел

Рост колькасці выпадкаў каранавіруса запаволіўся на два дні, але цяпер ізноў паскорыўся

Фота Надзеі Бужан

Няма добрых вестак наконт каранавіруса з Уханя.

Агульная колькасць хворых па стане на ранак 8 лютага наблізілася да 35 тысяч, зарэгістраваныя 724 смерці (трохі больш за 2 % ад агульнай колькасці хворых).

Прыкрая навіна — вялікі рост колькасці хворых у Тайландзе і Сінгапуры, дзвюх краінах, якія кітайцы наведваюць найчасцей.

Значную колькасць выпадкаў зарэгістравалі таксама ў Японіі, Ганконгу, Тайвані, Аўстраліі, Паўднёвай Карэі, В'етнаме, Малайзіі — краінах вакол Кітая і з сувязямі з ім.

5 і 6 лютага колькасць новых выпадкаў заражэння зніжалася проці 4 лютага, калі быў адзначаны пік. Аднак 7 лютага колькасць новых заражэнняў ізноў падскочыла.

Колькасць выпадкаў новага каранавіруса (2019-nCoV)

ДатаАгулам

За дзень

Рост
за дзень (%)
Люты 734,8753,43611%
Люты 631,4393,16311%
Люты 528,2763,72315%
Люты 424,5533,92719%
Люты 320,6263,23919%
Люты 217,3872,83619%
Люты 114,5512,60322%
Студз. 3111,9482,12722%
Студз. 309,8212,00526%
Студз. 297,8161,75529%
Студз. 286,0611,48232%
Студз. 274,5791,77863%
Студз. 262,80178639%
Студз. 252,01570354%
Студз. 241,31246855%
Студз. 2384426546%

Добрая навіна, што заразнасць віруса застаецца не супервысокая. Гэта дае надзею, што эпідэмію ўдасца лакалізаваць.

Выпадкі па краінах (па стане на ранак 8 лютага)

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031